Hort (bettji05) wrote in bitter_onion,
Hort
bettji05
bitter_onion

Прыміце віншаванне ад братоў беларусаў. З днём незалежнасьцi, Украiна!

Сёння ва Ўкраіне адзначаюць Дзень Незалежнасці.20 лютага 1992 году Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла пастанову «Аб Дні незалежнасці Ўкраіны», згодна з якой указана лічыць дзень 24 жніўня Днём незалежнасці Ўкраіны і штогод адзначаць яго як дзяржаўнае агульнанароднае свята Ўкраіны.Яшчэ ўчора мы віншавалі Вас, браты, з Днём Дзяржаўнага Сцягу, а сёння ўжо віншуем з Днём Незалежнасці ад ссср! Слава Україні!

З табой, Украіна,
З табой мае думы.
Я з радасным сэрцам стаю прад табою.
Напэўна б зачах ад нудоты і суму,
Калі б я не ведаў краіны такое.
Краіна стэпоў
Неабсяжных, багатых,
З якімі гамоняць гаі і дубровы.
Здаецца, як гусі, бялюткія хаты
Плывуць на зялёных азёрцах вішнёвых.
Пшаніца, як мора,
На полі ўладарыць,
Бахчамі, бахчамі спавіты дарогі.
Па стэпах сланечнікаў ззяюць пажары,
Таполі, як свечкі, да неба самога.
Агні Запарожжа,
Агні Днепрагэса,
А Чорнае мора, а горы Карпатаў,
А Кіеў і Харкаў, а Львоў і Адэса!
Не так ужо лепшага ў свеце багата.
Што горад, дык волат,
Як казка — прырода,
А неба — бяздонная сіняя ціша...
Адно толькі думы і сэрца народа
За ўсё гэта вышай, за ўсё гэта вышай!
Ён з намі і сэрцам
I думай адзіны;
З'яднала нас поле, і рукі, і рэкі.,.
Дык будзь жа, наш братні народ Украіны,
Шчаслівы навекі і слаўны навекі!
Tags: Са святам, Україна
Subscribe
Buy for 100 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 6 comments